Навіны

11 лютага ў Мінску сустрэнуцца Парашэнка, Меркель, Аланд і Пуцін (Відэа)

Кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі 11 лютага, у сераду, могуць правесці сустрэчу ў Мінску, каб абмеркаваць урэгуляванне ўкраінскага канфлікту.

Прадстаўнік канцлера Нямеччыны Штэфен Зайберт заявіў, што такое рашэнне было прынятае па выніках тэлефонных кансультацый кіраўнікоў чатырох дзяржаў, перадае interfax.by.

Тэлефонныя перамовы паміж Ангелай МеркельФрансуа АландамПятром Парашэнкам і Уладзімірам Пуціным адбыліся ў нядзелю, 8 лютага. Зайберт назваў перамовы грунтоўнымі, перадае Associated Press. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Падрыхтоўчая праца да мінскай сустрэчы адбудзецца ў панядзелак у Берліне.

Аланд распавёў падрабязнасці плана па ўрэгуляванні ва Украіне

euroradio.by