17 палітвязьняў хакейнага чэмпіянату
У Беларусі працягваюцца адвольныя затрыманьні і арышты актывістаў розных арганізацый, а таксама фанатаў футбольных клюбаў перад чэмпіянатам сьвету па хакеі.
Як паведамляе прэс-служба Праваабарончага цэнтру «Вясна», актывістаў затрымліваюць выключна па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачваньнях: «дробнае хуліганства», «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі». Суды ў сваю чаргу аднабакова і фармальна падыходзяць да разгляду адміністрацыйных спраў, выкарыстоўваюць прэзумпцыю даверу да супрацоўнікаў міліцыі і не надаюць значэньне доказам абароны.
Па стане на 7 траўня пад арыштам на працяглыя тэрміны знаходзяцца:
1. Зьміцер Дашкевіч — затрыманы 24.04.2014 — 25 сутак арышту;
2. Аляксандр Францкевіч — затрыманы 25.04.2014 — 25 сутак арышту;
3. Юры Рубцоў — затрыманы 26.04.2014 — 25 сутак арышту;
4. Леанід Смоўж — затрыманы 26.04.2014 — 20 сутак арышту;
5. Мікалай Колас — затрыманы 26.04.2014 — 15 сутак арышту;
6. Дзяніс Карноў — затрыманы 26.04.2014 — 20 сутак арышту;
7. Аляксандр Курбацкі — затрыманы 26.04.2014 — 20 сутак арышту;
8. Аляксандр Стукін — затрыманы 26.04.2014 — 20 сутак арышту;
9. Валерый Тамілін — затрыманы 26.04.2014 — 20 сутак арышту;
10. Уладзімер Новікаў — затрыманы 26.04.2014 — 15 сутак арышту;
11. Андрусь Цянюта — затрыманы 05.05.2014 — 10 сутак арышту — Гомель;
12. Мікола Дземідзенка — затрыманы 05.05.2014 — 20 сутак арышту;
13. Міхась Мускі затрыманы 05.05.2014 — 20 сутак арышту;
14. Іля Палавік — 06.05.2014 — 10 сутак арышту;
15. Сяргей Пазьняк — 06.05.2014 — 10 сутак арышту;
16. Кірыла Ермаловіч — 06.05.2014 — 10 сутак арышту;
17. Аляксандр Палякоў — 06.05.2014 — 10 сутак арышту;
7 траўня затрыманы ў Гомелі Зьміцер Карашкоў, у Менску супрацоўнікі міліцыі расшукваюць Марыну Хоміч, Антона Жылко, Артура Фінькевіча і Зьмітра Кавалгіна.