ЗОНАПалітвязні

Суд па справе Статкевіча пройдзе ў СІЗА ў Гомелі 24 чэрвеня 2021 года ў закрытым рэжыме

Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча  будуць судзіць у закрытым рэжыме ў Гомельскім СІЗА на вул. Кніжнай.

Згодна з матэрыяламі справы, С. Ціханоўскі і іншыя планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў падчас выбарчай кампаніі, пачынаючы з чэрвеня 2020 года. Паводле дадзеных Генеральнай Пракуратуры РБ, для дасягнення сваіх мэтаў яны выкарыстоўвалі для стварэння грамадскага недаверу і негатыўнага стаўлення да дзяржчыноўнікаў сучасныя палітычныя тэхналогіі, у прыватнасці, заклікалі да ўдзелу ў незаконных мітынгах, праводзілі ў форме пікетаў па зборы подпісаў за кандыдатаў незаконныя мітынгі.

newsbel.by