19 гадоў таму ў Беларусі першы і апошні раз адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў (Відэа)
10 ліпеня 1994 года за яго прагаласавала 80,6% выбаршчыкаў — больш за 4,2 мільёна беларусаў.
На выбары Аляксандр Лукашэнка ішоў як народны дэпутат Беларусі — дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна. У другім туры яму супрацьстаяў тагачасны прэм\’ер-міністр Вячаслаў Кебіч.
![]() ![]() ![]() ![]() |
1994 год у жыцці Лукашэнкі (архіўнае відэа без каментара)
Паміж першым і другім турамі Лукашэнка здолеў павялічыць колькасць сваіх прыхільнікаў амаль удвая. Атрымліваецца, за яго прагаласавалі тыя, хто ў першым туры галасаваў за Зянона Пазняка, Станіслава Шушкевіча і іншых кандыдатаў.
А вось апанент будучага прэзідэнта, наадварот, страціў 3% галасоў. За яго 10 ліпеня прагаласавала толькі 14,2% выбаршчыкаў.
У сваёй роднай Магілёўскай вобласці Лукашэнка набраў рэкордныя 86,49%. Грамадскай кантрольнай камісіяй, якая назірала за выбарамі, там кіраваў…Мікалай Статкевіч. У 2010 годзе Статкевіч будзе адным з апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Пасля выбараў ён трапіць за краты на 6 гадоў.
Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца праз 10 дзён, 20 ліпеня. Напярэдадні «Советская Белоруссия» выйдзе з загалоўкам: «Аляксандр Лукашэнка атрымаў пасведчанне прэзідэнта. Але выпіць за здароўе кіраўніка дзяржавы зможа не кожны — кошты на гарэлку падвышаныя ўтрая».
Фота: «Салідарнасць»