20 чэрвеня ў Бычках уручаць прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава
У суботу, 20 чэрвеня, адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава на малой радзіме пісьменніка.
Імпрэзу, якое будзе весці актор, вядоўца «Вандраванняў дылетанта» Юры Жыгамонт, адбудзецца на малой радзіме пісьменніка – у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна (Віцебская вобласці), піша «Наша Ніва».
У праграме: узнагароджанне лаўрэата, імя якога будзе трымацца ў сакрэце да самой цырымоніі; канцэртны выступ музыкі, аднаго з былых лаўрэатаў прэмііЛявона Вольскага; сяброўская сустрэча ў дворыку былой школы Быкава.
Уручэнне прэміі «За свабоду думкі» пачнецца 20 чэрвеня (субота) а 15.00.
Ад\’езд у Бычкі з Менска аўтобусамі ад уваходу ў Батанічны сад ля дома №80 на праспекце Незалежнасці.