Навіны

20 год прысягі: салют для Мікалая Статкевіча

Ля сцен магілёўскай турмы сёння прагрымеў салют. Так сябры грамадзянскай ініцыятывы “Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням” павіншавалі Мікалая Статкевіча з Днём беларускай вайсковай славы і 20-годдзем прысягі на вернасць Бацькаўшчыне.

Старшыня Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ) падпалкоўнік Мікалай Статкевіч быў адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі беларускага войска, арганізатарам прысягі на вернасць Беларусі, 20-годдзе якой мы сёння адзначаем.

Такім чынам, адзначаюць аднадумцы, мы хацелі павіншаваць бацьку беларускага войска, “генерала Плошчы”, палітвязня Мікалая Статкевіча са святам.

Глядзець відэа Салют