Навіны

24 гады таму Беларусь стала незалежнай

25 жніўня 1991 года адбылося гістарычнае паседжанне Вярхоўнага Савета БССР.

На ім былі прынятыя закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанова «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР».

Тым самым фактычна была абвешчаная незалежнасць БССР.

Гістарычная сесія адбывалася на трэці дзень пасля правалу путчу ГКЧП і праходзіла даволі бурна.

24 жніўня на будучай плошчы Незалежнасці, якая тады яшчэ называлася плошчай Леніна, перад будынкам, у якім праходзіла пасяджэнне Вярхоўнага Савета, сабраліся дзесяткі тысяч чалавек.

Дэпутатамі апазіцыі Валянцінам Голубевым, Зянонам Пазняком і Галінай Сямдзянавай у залю, дзе ішла сесія, быў унесены бел-чырвона-белы сцяг.

За дзень да гэтай падзеі, 24 жніўня, старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, які дагэтуль займаў пасаду намесніка старшыні.

Праз месяц, 19 верасня 1991 года, сесія Вярхоўнага Савета прыняла пастанову называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь.

Тады ж была прынятая пастанова Вярхоўнага Савета аб дзяржаўных сімвалах, якімі сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Хартыя\’97