9 лістапада раптоўна памёр грамадскі лідар Баранавіч Віктар Сырыца
Старшыня Баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы быў душой горада. Колькі ён помнікаў паставіў, колькі сустрэч у школах арганізаваў, колькі людзям дапамог уладкавацца. А колькі было ў яго ў планах!
Сэрца ў яго раптоўна спынілася раніцай 9 лістапада на пероне Цэнтральнага вакзала горада. Дактары рэанімабіля, якія прыбылі на месца здарэння, не здолелі выратаваць спадара Сырыцу.
У 2006 годзе яго звольнілі з работы ў вучылішчы, дзе ён выкладаў, за падтрымку апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Ён не склаў рук. Пражыў ён 62 гады. Памяць пра яго будзе добрая.
Пахаванне Віктара Сырыцы адбудуцца 13 лістапада ў Баранавічах. Развітанне 13.11.2015 года па адрасе: вуліца Камсамольская, д.28 кв. 65. Пахаванне – а 13.00 на могілках «Русіно».
Шчырыя спачуванні родным і блізкім ад Мікалая Статкевіча, Марыны Адамовіч, Яраслава Мальдзіса…