Актуальна

9 пісьмовых паведамленняў

Перад апошняй акцыяй, каб пазбегнуць прэвентыўнага арышту, разам з жонкай на дзесяць дзён з\’ехалі ў іншае месца. Калі ўчора пасля акцыі дабраліся дахаты, з паштовай скрыні выграблі на дваіх аж 9 пісьмовых паведамленняў з міліцэйскіх, судовых і пракурорскіх устаноў.

Найбольш уразіў пратакол з Маскоўскага РУЎСа, складзены на мяне за “несанцыянаванае пікетаванне”. А выявілася тое “пікетаванне” ў выглядзе інтэрвью, якое я “публічна” даў незалежным СМІ каля адміністрацыйнай турмы на Акрэсціна адразу пасля вызвалення з гэтай турмы 7 кастрычніка.

Што не кажыце, а ў “далібералізацыйныя” часы такога не было, каб падчас адміністрацыйнага арышту спрабавалі наўмысна заразіць туберкулёзам, а адразу пасля вызвалення складалі пратакол (па якому ізноў, вядома, пасадзяць) за інтэрвью пра гэту спробу заражэння. Помсцяць, што не атрымалася заразіць?

Мікалай Статкевічfacebook.com