2020Выбары

Марына Адамовіч: Улада спужалася «кандыдатаў пратэсту»

Улада спужалася «кандыдатаў пратэсту» з каманды Мікалая Статкевіча. Таму з 31 ініцыятыўнай групы «кандыдатаў пратэсту» з партыі «Народная грамада» Мікалая Статкевіча зарэгістраваны адзін чалавек –  Уладзімір Няпомняшчых, – кажа жонка лідара Марына Адамовіч:

– Мы прадэманстравалі наколькі яркай і эфектыўнай можа быць кампанія на парламенцкіх выбарах. Незалежныя СМІ не заўважылі, але заўважыла ўлада, заўважылі людзі, грамадзяне краіны. І зрабілі ўсё, каб не дапусціць паўтору такой кампаніі.

Паводле Марыны Адамовіч, «касілі» групы Статкевіча па абсалютна надуманых прычынах:

– Людзі казалі, што так, я запісваўся ва ўсе групы. Яны гэта расцэньвалі як адмову, на людзей ціснулі.

Калі ўлады спадзяюцца, што гэтым спынілі пратэстныя групы Мікалая Статкевіча, то памыліліся. Крэатыўная дзейнасць партыйцаў працягнецца, запэўніла Марына Адамовіч.

Беларускае Радыё Рацыя