Выбары-2020. Пікеты па ўсей Беларусі 31 траўня
Па ўсей Беларусі 31 траўня прайшлі пікеты ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. На заклік “кандыдатаў пратэсту” падтрымаць незалежных кандыдатаў і патрабаваць свабоды Ціханоўскаму выйшлі тысячы чалавек. Як гэта было:
Менскі пікет 31 траўня ў ФОТА з Instagram
Апоўдні 31 траўня ў Менску выстраілася вялізная чарга да пікетаў для збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Людзі стаялі ад Камароўскага рынку да плошчы Якуба Коласа — некаторыя чакалі па дзьве ці тры гадзіны, каб паставіць подпіс за Ціханоўскую, Цапкалу або Бабарыку. Свабода вяла сямігадзінную жывую трансьляцыю, а многія ў гэты час публікавалі сэлфі ў Instagram.
Паводле Telegram-каналу «Мая краіна Беларусь», супрацоўнікі ДАІ ў Менску спыняюць кіроўцаў, якія сыгналяць на знак падтрымкі людзей ля пікетаў альтэрнатыўных кандыдатаў на Камароўскім рынку.
Адзін з падпісантаў сьцьвярджае, што яму выпісалі штраф без усялякай праверкі. На фота пратаколу бачны артыкул: ч. 2 арт.18.14 КаАП РБ: «парушэньне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў руху транспартных сродкаў у жылых зонах, карыстаньня гукавымі сыгналамі».
Днём 31 траўня людзі выйшлі падпісацца на выбарчыя пікеты альтэрнатыўных кандыдатаў па ўсёй Беларусі.
«Вясна»: ужо больш за 2000 удзельнікаў акцыі ў цэнтры Менску
Па стане на 13:20 валянтэры праваабарончага цэнтру «Вясна» налічылі больш за 2100 прысутных ля пікетаў альтэрнатыўных удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі ля Камароўскага рынка ў Менску.
Каля тысячы чалавек сабраліся ў цэнтры Гомля ля ўнівэрсаму «Гомель» ля пікетаў па зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую і альтэрнатыўных удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі.
Людзей заклікалі прыйсьці, каб падтрымаць Сяргея Ціханоўскага, якога затрымалі 29 траўня ў Горадні ў выніку штурханіны, якую многія называюць сплянаванай уладамі правакацыяй.
Міліцыянты папярэдзілі прысутных, што іх «дзеяньні падпадаюць пад парушэньне». Людзі пачалі пляскаць у далоні і скандаваць «Ганьба».
У Гомелі цяперашнія акцыі ахрысьцілі «Тапачная рэвалюцыя». Пра гэта абвясьціла Вераніка Мішчанка, якая праводзіць ля ўнівэрмагу пікет у форме свабоднага мікрафону.
Па матэрыялах Радыё Свабода