На Мікалая Статкевіча складзены новы адміністрацыйны пратакол
На Мікалая Статкевіча, які адбывае 15 дзён адміністратыўнага арышту, складзены новы адміністрацыйны пратакол, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.
Новы пратакол складзены на падставе ч.3 арт.23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Статкевічу інкрымінуюць размяшчэнне 8 траўня ў тэлеграм-канале STATKEVICH інфармацыі пра дату, час і месца правядзення масавага мерапрыемства нібыта да атрымання дазволу Менгарвыканкама на яго правядзенне. Ён паведаміў, што 14 траўня адбудзецца падача ў Цэнтральную выбарчую камісію спісаў ягонай ініцыятыўнай групы і груп «кандыдатаў пратэсту», паказаўшы месца і час збору.
Як паведамлялася, Статкевіч быў затрыманы 31 траўня людзьмі ў цывільным, калі накіроўваўся на пікет каля Камароўскага рынку ў Менску.