Бег за Статкевіча і свабодную Беларусь
13 кастрычніка ў 11:00 у катавіцкім парку імя Тадэвуша Касцюшкі прайшоў “Бег за Статкевіча і свабодную Беларусь”, арганізаваны доктарам Марэкам Мігальскім і таварыствам “Праект Сілезія”.
Акрамя як чыста спартыўнае спаборніцтва, прабег быў арганізаваны з мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці жыхароў горада Катавіцэ і Верхняй Сілезіі аб становішчы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і беларускіх палітвязняў.
Перш за ўсё, арганізатары хацелі наблізіць да ўдзельнікаў постаць Міколы Статкевіча, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах у 2010 годзе, які цяпер адбывае шасцігадовы тэрмін пазбаўлення волі ў турме закрытага тыпу ў Магілёве. На мерапрыемстве прысутнічала яго жонка Марына Адамовіч. Яна ахвотна размаўляла з удзельнікамі і расказвала пра сітуацыю вакол свайго мужа, яго барацьбу за свабоду.
Надвор\’е было добрае і пяць кіламетраў маршруту, які складаўся з двух кругоў вакол парку, вырашылі пераадолець амаль 50 удзельнікаў. У жорсткай канкурэнцыі пераможцам у мужчынскай катэгорыі стаў сп. Лех Гловяк з вынікам 17 хв. 13 сек, а ў жаночай катэгорыі Агнешка Глэнб, якая прабегла маршрут за 20 хв. 43 сек. Пераможцы атрымалі з рук Марыны Адамовіч туры ў Брусэль, фундаваныя еўрапаслом Марэка Мігальскім.
Мы дзякуем усіх удзельнікаў прабега, валанцёраў і спонсараў, якія падтрымліваюць наш праект!