2020АктуальнаПалітвязні

Мікалаю Статкевічу — 64

Сёння дзень народзінаў адзначае Мікалай Статкевіч. Адзначае за кратамі — з 31 траўня палітык знаходзіцца за кратамі. Ён праходзіць па крымінальнай «справе блогераў» — «Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ).

| На фота: Ці-шотка вытворчасці 2014 года. Актуальнасць надпісу не змянілася і дагэтуль.

Мікалай Статкевіч як і іншыя фігуранты «спрабы блогераў» прызнаны Міжнароднай амністыяй вязнем сумлення.

Шчыра віншуем Мікалая Статкевіч з днём народзінаў! Жадаем яму моцы, бадзёрасці, аптымізму і хуткага вызвалення!

Напісаць Мікалаю Статкевічу можна на адрас:
220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1

preload imagepreload image