Канцэрт

Канцэрт салідарнасці палякаў з беларусамі “Граем для Беларусі”. 11 верасня

“Граем для Беларусі” – гэта канцэрт салідарнасці палякаў з беларусамі ў сувязі з паслявыбарчымі пратэстамі ў краіне. https://belsat.eu/?p=1591890

На сцэне Польскага Тэлебачання (TVP) выступяць сапраўдныя польскія зоркі: Эдыта Гурняк, Катажына Цэрэквіцка, Станіслаў Сойка, Кася Мось, Ігар Хэрбут, Януш Радэк, Рэні Юсіс, Слэвэк Унятовскі, Міхал Гаш.

А таксама чакаюцца спецыяльныя госці: Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова (KRIWI) і Shuma. Дапоўняць відовішча здымкі з пратэстаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Арганізатары падеі: TVP Kultura, Narodowe Centrum Kultury і “Белсат”.