Актуальна

Зборную Швецыі па хакеі заклікалі да байкоту Лукашэнкі

Кіраўніка Шведскай федэрацыі хакея і спартсменаў заклікалі ігнараваць беларускага дыктатара падчас ЧС у Менску.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла.

«У адной з газет я апублікаваў артыкул, у якім запатрабаваў, каб шведская хакейная дэлегацыя не ўдзельнічала ў прапагандысцкіх мерапрыемствах падчас Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску. Гэта значыць я заклікаў адмовіцца ад сустрэч і фотасесій з Лукашэнкам і іншымі прадстаўнікамі ўлады, не даваць інтэрв\’ю дзяржаўным СМІ і гэтак далей. На гэтую тэму мы таксама арганізавалі семінар, у якім браў удзел кіраўнік Федэрацыі хакея Швецыі», – адзначыў праваабаронца.

Нагадаем, права арганізацыі чэмпіянату Лукашэнка атрымаў яшчэ ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланавана з 9 па 25 траўня гэтага года на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка- Арэне».

З-за парушэння ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступілі супраць арганізацыі спартыўнага мерапрыемства. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны ўжо прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску з-за рэпрэсій, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Хартыя\’97

#minsk2014, #минск2014, #мінск2014 #worldcup2014 #hockey2014, #хоккей2014 #belarus2014, #iihfworlds2014, #iihfworlds-2014, #icehockey-2014, #icehockey2014