Навіны

POSIDELKI.IN: паклапаціся пра “суткі” загадзя

З 28 красавіка ў Сеціве запрацавала пляцоўка, закліканая паклапаціцца пра актывістаў беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Набліжаецца Чэмпіянат сьвету па хакеі 2014. А гэта значыць, што разам з заўзятарамі ў Беларусь прыедзе шэраг журналістаў з розных краін, каб асьвятляць ня толькі падзеі на лядовай пляцоўцы, але і за яе межамі.

– Зыходзячы з досьведу папярэдніх гадоў, можна меркаваць, што ўлады добра рыхтуюцца ня толькі да прыёму спартсмэнаў на спартовых пляцоўках, але і грамадзкіх і палітычных актывістаў у іншых, менш папулярных месцах. Прэвэнтыўныя затрыманьні – вядомая практыка, як для міліцыі, так і для грамадзян, якія падаюць свой голас “з-за кулісаў”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе ініцыятыраў інтэрнэт-пляцоўкі POSIDELKI.IN.

Posidelki.in створаны для таго, каб знаходжаньне «на сутках» стала больш камфортным.

pos

Рэсурс працуе вельмі проста – любы жадаючы можа запоўніць на сайце адмысловую анкету. У ёй можна пазначыць менавіта тыя асаблівыя рэчы, якія змаглі б спатрэбіцца ў ІЧУ. У выпадку затрыманьня, анкета будуць аўтаматычна актываваная. Усе пакінутыя пажаданьні будуць улічаныя максымальна.

Posidelki.in створаны спэцыяльна для грамадзянскіх актывістаў, палітычна актыўных людзей, усіх тых, каму могуць рэальна пагражаць прэвэнтыўныя і ня толькі затрыманьні, а таксама для тых, чые родныя ці блізкія могуць у любы момант трапіць за краты.

Акрамя гэтага, на сайце можна азнаёміцца з існуючымі сёньня правіламі перадач у ізалятары часовага ўтрыманьня, знайсьці карысную інфармацыю пра тое, як паводзіць сябе ў ІЧУ і многае іншае.

Posidelki.in – некамэрцыйны праект, не належыць да нейкіх палітычных партый ці рухаў.

Праект працуе з практычнай мэтай у надзеі на тое, што “камфортныя суткі” не спатрэбяцца.

belngo.info