Статкевіч: “Небясьпека сыходзіць толькі з-за дзвярэй”
Мікалай Статкевіч тлумачыць зьмяшчэньне Яўгена Васьковіча ў адзіночную камэру магілёўскай турмы.
Палітвязень Мікалай Статкевіч мяркуе, што зьмяшчэньне ў адзіночную камэру магілёўскай турмы маладзёвага актывіста Яўгена Васьковічасьведчыць пра тое, што ад актывіста спрабавалі атрымаць прашэньне аб памілаваньні, але спроба не ўдалася.
Мікалай Статкевіч, які ўжо больш за 2 месяцы сядзіць ў адзіночцы, зьведаў такі ціск асабіста, кажа жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Вось што казаў Мікалай Статкевіч пра сукамэрнікаў, зь якімі даводзіцца сядзець «палітычным».
Былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, асуджанага за Плошчу, і маладзёвага актывіста Яўгена Васьковіча, якога асудзілі за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ ў Бабруйску, трымаюць у адной крытай магілёўскай турме. Днямі стала вядома, што Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камэру. Маці Яўгена Васьковіча Рушанія Васьковіч раней распавядала пра спробы схіліць яе сына да напісаньня прашэньня аб памілаваньні, якія рабіла адміністрацыя турмы, і пра тое, што яе сын адмовіўся падпісваць такія паперы.
Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня, Яўген Васьковіч — на 7 гадоў.