Першая сёлетняя сустрэча
Зняволенага ў магілёўскай турме Міколу Статкевіча дазволілі наведаць жонцы. Марына Адамовіч скарысталася правам на спатканне ў першы ж дзень, як толькі гэта стала магчымым.
Спатканне са Статкевічам (28.06.2014)
МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА:
“Гэтая сустрэча мяне вельмі парадавала, бо Мікола, ён не толькі што не змяніўся, ён, на мой погляд, нават папрыгажэў, у параўнанні з тымі страшнымі часамі канца 2010 года”.
Экс-кандыдат на прэзідэнта ўжо пяты месяц застаецца ў адзіночнай камеры ў следчым корпусе магілёўскай турмы № 4. Яго па-ранейшаму не пераводзяць у агульны турэмны корпус. Нягледзячы на гэта, палітвязень уважліва сочыць за актуальнымі падзеямі, за сітуацыяй ва Украіне. А хоць сам ён зняволены, радуецца за іншых. Праз жонку ён перадаў прывітанне на волю Алеся Бяляцкаму.
МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА:
“Ён мне сказаў, што адразу, як даведаўся, напісаў віншавальную паштоўку Алесю Бяляцкаму. Ён сказаў, што вельмі ганарыцца Алесем, што ён вельмі годны і мужны чалавек, і што тое, як ён прайшоў свае выпрабаванні – гэта ўчынак з вялікае літары”.
Перапіску з-за кратаў усцяж часткова блакуюць. З 900 лістоў у межах кампаніі салідарнасці, якую зарганізаваў польскі палітык Марэк Мігальскі, Статкевіч не атрымаў ніводнага. Адміністрацыя турмы перастала затое звяртаецца да яго з прапановамі пісаць прашэнне аб памілаванні. Таму на амністыю палітвязень і не спадзяваўся.
МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА:
“Ён сказаў, што я, як любы нармальны чалавек, вядома, хачу быць на волі, але я разумею свой шлях і я прайду яго да канца, якім бы ён ні быў. Я буду рабіць тое, што мушу”.
За кратамі Мікалай Статкевіч адседзеў больш за палову свайго тэрміну. Прысуд ён пачуў 26 траўня 2011 года. У справе Плошчы-2010 экс-кандыдат на прэзідэнта атрымаў найвялікшы тэрмін – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Калі амністыі не будзе, на волю палітвязень выйдзе напрыканцы 2016 года.