Самае высокі будынак Варшавы стаў бел-чырвона-белым
Палац культуры і навукі польскай сталіцы падсвятлілі ў колеры беларускага сцяга.
Такім чынам у Варшаве адзначылі Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Галоўнымі арганізатарамі акцыі выступілі Беларускі дом у Варшаве і Фонд Стэфана Баторыя.
230-мэтровы будынак Палаца культуры і навукі, які з\’яўляецца самым высокім у Польшчы і ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых хмарачосаў Еўропы, сёння ўвечары стаў бел-чырвона-белым. Гэта было дасягнута, як паведамляе карэспандэнт charter97.org, з дапамогай магутных пражэктараў, што асвятлілі 42 паверхі будынка колерамі забароненага беларускімі ўладамі нацыянальнага сцяга.
Шмат якія мінакі, што знаходзіліся на цэнтральнай плошчы Варшавы, здымалі будынак на фота-і відэакамеры.
Дзень салідарнасці пастанавілі праводзіць 4 жніўня, бо менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны Алесь Бяляцкі – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». Нягледзячы на вызваленне Бяляцкага, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці не мерацца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці.
«Мы будзем адзначаць гэты дзень штогод, датуль, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца – пакуль у краіне не пакінуць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды: свабода выказвання меркавання, сходаў і аб\’яднанняў», – гаворыцца ў маніфэсце Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.