У Салігорску адзначылі дзень нараджэння палітвязня Мікалая Статкевіча
У Салігорску актывісты арт-групы «Партызан» павіншавалі з днём нараджэння палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які зараз адбывае шэсць гадоў зняволення ў магілёўскай турме.
Плакаты з віншаваннем героя і патрыёта Беларусі былі расклеены на рэкламных тумбах горада і інфармацыйных шчытах у крамах.