Навіны

На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы

На Крапівенскім полі, дзе ў 1514 годзе адбылася Аршанская бітва, паставілі новыя памятныя камяні. На іх змясцілі барэльефы з партрэтамі тых, хто здабываў тую перамогу: Канстанціна Астрожскага, Юрыя Радзівіла, Івана Сапегі.

Яшчэ на трох камянях выбіты даты (1514, 500 гадоў Аршанскай перамозе) і словы з песні «Пра бітву пад Оршай».

 

На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы На полі Аршанскай бітвы з’явіліся барэльефы

Гэта было зроблена напярэдадні 500-гадовага юбілею вялікай перамогі.

Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514 года. Тады 30-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Астрожскім разбіла 80-тысячнае войска Масковіі. Гэта адна з самых слаўных бітваў у гісторыі Беларусі.

Сяргей Макарэвіч, фота Генадзя Шэпелева, Наша Ніва