Навіны

Героі Воршы – поруч з намі

500-годдзе Аршанскай бітвы – важнейшая падзея для патрыётаў Беларусі. Новую актуальнасць яна набывае на фоне чарговага нарастання пагрозы з Усходу для нашай дзяржаўнасці. Алё сённяшні беларускі рэжым ігнаруе славутую дату, працягвае змаганне з гістарычнай памяццю нашага народа і яго старадаўняй мовай, што не мае прэцэдэнтаў у сучасным свеце.

Гляжзець відэа Дзень беларускай вайсковай славы

Прычына такой беларусафобскай палітыкі не толькі ў фінансаванні з Масквы, якая шчодра спансуе русіфікатараў у спадзяванні на лёгкую анэксію нашай краіны. Аўтарытарны беларускі рэжым сам баіцца ўмацавання нашай нацыі. Яму лепей кіраваць аморфнай масай, якую лёгка загнаць у любы саюз, якая не ў стане вярнуць сабе свабоду. Таму нават беларускае войска выхоўваецца на чужой гісторыі і чужых героях. Гэта – чужое войска. Беларусь апынулася безабароннай перад усходняй небяспекай.

Прага бясконцага захавання неабмежаванай улады аднаго чалавека ставіць пад пагрозу незалежнасць Беларусі, пагражае існаванню нашай краіны і нацыі. Выхаванне патрыятызму праз шанаванне славутых падзей нашай гісторыі і нашых герояў – важнейшы сродак умацавання нацыі і абароны незалежнасці. Аршанская перамога можа ізноў абараніць краіну.

Слава героям Воршы! Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч                                     

г. Магілёў   Турма №4