Навіны

Чакаем на волі

Сустаршыня “Маладога Фронта”, палітвязень Эдуард Лобаў павінен выйсці на волю 18 снежня гэтага года. Да вызвалення засталося 98 дзён.

Учора маці палітвязня, Марыне Лобавай, патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі. Ён удакладніў, ці згодныя сваякі, каб палітвязень пасля вызвалення вярнуўся дахаты, – расказала маці. – Безумоўна, я падцвердзіла, што чакаю свайго сына, які ўжо амаль чатыры гады незаконна знаходзіцца за кратамі.

Такое ўдакладненне з\’яўляецца звычайнай працэдурай перад вызваленнем з месцаў зняволення. Для родных жа і сяброў, якія чакаюць Эдзіка на волі, гэта, хоць і маленькая, але дадатковая надзея на хуткую сустрэчу.

Эдуард Лобаў быў прэвентыўна арыштаваны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і асуджаны да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Катэгарычна адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні. За кратамі знаходзіцца больш за 1360 дзён.