Навіны

Палітвязьню Ігару Аліневічу дазволілі працаваць на дрэваапрацоўцы

Ягоны бацька Ўладзімер Аліневіч яшчэ дакладна ня ведае, што менавіта робіць ягоны сын, якога ў «Віцьбу-3» перавялі толькі ў ліпені:

«Нешта робіць на дрэваапрацоўцы, але што дакладна, ня ведаю. У нас жа пакуль не было ані доўгатэрміновага, ані кароткага спатканьня. Вось падчас першага ў гэтай калёніі спатканьня распытаем больш падрабязна, што робіць. Пакуль ведаю, што з дрэвам працуе».

Паводле Ўладзімера Аліневіча, у калёніі пад Віцебскам ягонаму сыну ўжо выдалі тэлефонную картку, і ён можа хоць зрэдку, але рэгулярна тэлефанаваць дадому. У наваполацкай калёніі, дзе Ігар Аліневіч адбыў больш за 3 гады, гэтай магчымасьці ён фактычна быў пазбаўлены. Рэгулярна ад Ігара Аліневіча даходзяць і лісты.

Радыё Свабода