Палітвязні

270 дзён…

Нават ў турме, на строгім рэжыме, за такі час я ўжо пабачыла яго, няхай праз шкло А яшчэ ён тэлефанаваў хаця б раз на месяц.

Цэлы дзень прыдушаная сённяшнім прысудам. Прысуд, калі забойца, узброены вайсковец, (якіх, аказваецца, скарыстоўвалі супраць нас ужо з першых дзён жніўня, “перакідваючы” праз усю краіну) прызнаны ахвярай, а забіты і яго сябра – злачынцамі, нават у самых упоратых не павінен пакінуць ілюзій. Яны будуць нас забіваць… Будуць гнаіць у турмах. Ніхто не ў бяспецы.

Але спее ўпэўненасць, што гэта рэальны канец. Іх канец. Сення ў гэтым зусім няма сумневу.

Марына Адамовіч, facebook.com