Выбары

АНЛАЙН з Аляксандрам Мілінкевічам у рэдакцыі «Нашай Нівы» (Відэа)

Выступаючы на з\’ездзе Партыі БНФ 11 кастрычніка Аляксандр Мілінкевіч зазначыў, што ў яго выклікае заклапочанасць, што да сённяшнягя дня не ўдаецца прыняць працэдуру, як абраць адзінага кандыдата, хоць «адзіны кандыдат – не панацэя, не вырашэнне праблемаў».

Сёння Аляксандр Мілінкевіч адказвае на пытанні журналістаў, а таксама чытачоў «Нашай Нівы».

 

Па словах старшыні руху важна, што «будзе казаць і шчыра адстойваць адзіны кандыдат. Ён мусіць перадусім адстойваць незалежнасць. У выбарчай кампаніі — 2015 слова «незалежнасць» мусіць быць ключавым».

Наша Ніва