Слонімскія актывісты БХД падтрымалі палітвязня
Сябры слонімскага аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” сабралі сродкі ў падтрымку палітвязня Яўгена Васьковіча, паведаміў каардынатар аргкамітэту Іван Бядко.
“Гэтым мы выказалі падтрымку, у тым ліку і маральную, сябру якога катуюць у засценках рэжыму”, – адзначыў ён.
Сродкі перададзеныя праз сустаршыню аргкамітэта БХД Паўла Севярынца.