Навіны

Выйшаў на волю палітвязень Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах каля 8:15 сёння, 18 снежня.

Ён правёў за кратамі роўна чатыры гады. У Івацэвічы сустракаць яго сабраліся сябры, проста спагадныя людзі і журналісты. Як паведаміў Эдуард па выхадзе са сценаў турмы, яшчэ у 2011-м яму тройчы прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні, ён адмовіўся і з таго часу яму пра гэта не казалі.

У сувязі з прызначэннем прэвентыўнага нагляду Лобаў пакуль не ведае, чым будзе займацца, але падкрэсліў, што ў турме яго погляды не змяніліся і ён будзе працягваць грамадска-палітычную дзейнасць.

Выйшаў на волю палітвязень Эдуард Лобаў

Выйшаў на волю палітвязень Эдуард Лобаў 

Эдуард з бацькам, маці і братам

Эдуард з бацькам, маці і братам

 Выйшаў на волю палітвязень Эдуард Лобаў

Выйшаў на волю палітвязень Эдуард Лобаў 

Лобаў быў затрыманы разам са Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле міліцыі, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Праўда, гэтыя нідзе не працуючыя грамадзяне так і не з\’явіліся ў судзе ўжывую.

Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Дашкевіч — да двух гадоў.

 

За кратамі ў Беларусі застанецца пяць палітвязняў:

кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, які асуджаны на шэсць гадоў зняволення. Ён павінен выйсці на волю праз два гады, 19 снежня 2016 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4, але 12 студзеня павінен быць пераведзены ў калонію, 

Таксама за кратамі знаходзяцца чатыры анархісты:

Мікалай Дзядок, асуджаны на 4,5 года турмы. Павінен выйсці на волю 6 сакавіка 2015 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

Ігар Аліневіч, асуджаны на 8 гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю 6 верасня 2018 года. Адбывае пакаранне: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10

Яўген Васьковіч, асуджаны на 7 гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года. Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99атурма № 4

Арцём Пракапенка, асуджаны на сем гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года. Адбывае пакаранне: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК № 15.

Фота Сяргей Гудзілін, Алег Гардзіенка, Наша Ніва