Новае судовае паседжанне па справе Статкевіча і іншых
У Гомельскім абласным судзе 25 красавіка 2024 гола адбудзецца новае паседжанне. Слуханні правядзе суддзя Мікалай Доля.
«Відаць, нешта ўпусцілі ці суд вырашыў больш не захоўваць рэчавыя доказы, знішчыць іх. Таму праводзяць паседжанне», – мяркуе наша крыніца ў юрыдычных колаў.
Паводле юрыста, ёсць рэчавыя доказы, якія застаюцца пры справе назаўжды (дыскі з пратаколамі апытанняў, аператыўна-пошукавымі мерапрыемствамі, пратаколы аглядаў і так далей), а ёсць такія, якія не маюць асаблівай каштоўнасці (значкі, сцягі, улёткі, літаратура, мегафоны і так далей).
«Гэта ідзе на знішчэнне, звычайна такое рашэнне прапісваюць у прысудзе. Доказы знішчаюцца, калі прысуд набывае моц. Грошы і матэрыяльныя каштоўнасці ідуць у казну, на карысць дзяржаве. Наркотыкі, зброя, фальшывыя грошы таксама знішчаюцца. Тут хутчэй пытанне пра тыя рэчавыя доказы, якія не маюць прамога дачынення да прысуду. Таму і будзе разгляд», – патлумачыў юрыст.
Паводле крыніцаў выдання, фігурантаў справы на паседжанне прывозіць не плануюць.
Згодна з абвесткай на сайце Вярхоўнага суда, паседжанне закранае экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Сяргея Ціханоўскага, лідара «Народнай грамады» Мікалая Статкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Краіны для жыцця» Дзмітрыя Папова, журналіста і блогера Ігара Лосіка, аўтара YouTube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча, сябра ініцыятыўнай Святланы Ціханоўскай Арцёма Сакава. Шмат хто з яе фігурантаў знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе працяглы час.