Навіны

Разам з Маладым Фронтам падтрымай палітвязняў

Палітвязні Беларусі… Хто яны?!! Хто я ў маей Краіне?!!

Я баюся, як і большасць, за якой я хаваюся… Я баюся гаварыць, я баюся адстойваць, я баюся змагацца за сваі правы! Я стаю і гляджу на таго, хто б зрабіў усе за мяне…

Я, Беларус, хаця прайшло ўжо шмат гадоў, баюся ў цемры машыны, якая прыязджае і забірае раз і назаўжды… І, напэўна, я зноўку гатовы быць рабом, каб толькі выжыць…

А Яны не пабаяліся. Яны пайшлі адстойваць маі Правы, маі Свабоды, маё права звацца Чалавекам. А Я… Я той, які не знайшоў у сабе моц заступіцца за Іх. За тых, хто гатоў быў аддаць усе… і за маю Волю.

А ці маю права я зараз сябе называць Чалавекам з вялікай літары?…

ПАДТРЫМАЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Людзей, якія змагаліся за цябе, за тваю будучыню!

Зрабіць гэта проста! Прыдзі 29 снежня а 12.00 на Менскі галоўпаштамт і падпішы паштоўку! Падтрымай палітвязняў, якія змагаіся за Беларусь!

mfront.net