Украіна ўвяла санкцыі супраць 160 расейскіх кампаній
Кіеў пазбавіў 160 кампаній з РФ ліцэнзій і дазволаў, якія даюць права весці дзейнасць ва Украіне.
Украіна, якая 25 студзеня далучылася да санкцыяў ЗША, Еўразвязу, Швайцарыі і краін «Вялікай сямёркі», пазбавіла 162 расейскія кампаніі ліцэнзій і дазволаў, якія даюць права на пэўныя віды дзейнасці.
Пра гэта сказаў міністр эканамічнага развіцця і гандлю Айварас Абрамавічус падчас гадзіны пытанняў да ўраду ў парламенце, піша Forbes.
«Было пытанне аб ануляванні або прыпыненні ліцэнзій і іншых дазвольных дакументаў, якія ліквідуюць пэўны від дзейнасці. Хацеў бы паведаміць наступнае: на гэты момант у дачыненні да 160 суб\’ектаў гаспадарчай дзейнасці Расейскай Федэрацыі дзейнічаюць такія санкцыі», – сказаў Абрамавічус.
Таксама міністр адзначыў, што на гэты момант рэзідэнты Расейскай Федэрацыі, якія падпадаюць пад санкцыі ЕЗ, ЗША, Швайцарыі і краін «Вялікай сямёркі», не змогуць атрымліваць пасіўныя даходы ў выглядзе раялці і адсоткаў на тэрыторыі Украіны, а таксама ўдзельнічаць у прыватызацыі і арэндзе дзяржаўных прадпрыемстваў .
«Нядаўна, то бок 25 студзеня, была прынятая пастанова РНБА (Рады нацыянальнай бяспекі і абароны) аб далучэнні да санкцый ЗША і ЕЗ, Швайцарыі і краін «Вялікай сямёркі», якія ў тым ліку ўключаюць такія захады, як замарожванне рахункаў і актываў фізічных і юрыдычных асобаў», – сказаў міністр.
Са слоў Абрамавічуса, канчатковы спіс асоб, якія падпадаюць пад санкцыі, знаходзіцца на канчатковай зверцы і пасля зацвярджэння прэзідэнтам будзе апублікаваны.
Акрамя таго кіраўнік ведамства сказаў, што Мінэканамразвіцця падрыхтавала законапраект, які забараняе прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці на часова акупаваных тэрыторыях.
У той жа час, міністр юстыцыі Павел Пятрэнка, які прысутнічаў на пасяджэнні парламента, адзначыў, што рашэнне СНБА аб далучэнні да заходніх санкцый ўключае сур\’ёзную эканамічны складнік.
«СНБА … на мінулым тыдні прыняў рашэнне датычна ўвядзення санкцый. Зараз гэта рашэнне будзе апублікавана, і вы ўбачыце, што частка санкцыяў датычыць і эканамічных абмежаванняў», – сказаў Пятрэнка.