Навіны

Сэнат ЗША прыняў рэзалюцыю з заклікам вызваліць Саўчанку

У рэзалюцыі выказваецца салідарнасць з украінскім народам.

Вышэйшая палата амерыканскага Кангрэса прыняла рэзалюцыю з заклікам вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. Тэкст дакумента размешчаны на сайце Кангрэсу, паведамляе ZN.ua.

У рэзалюцыі «Заклік да вызвалення ўкраінскай баявой лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая незаконна захопленая расейскімі войскамі ва Усходняй Украіне і ўтрымліваецца ў расейскай турме з ліпеня 2014 года», адзначаецца, што Сенат «асуджае ўрад Расейскай Федэрацыі за незаконнае пазбаўленне волі Надзеі Саўчанкі».

Акрамя таго, амерыканскія сэнатары заклікаюць урад РФ неадкладна вызваліць лётчыцу, а ЗША, ды іх еўрапейскіх хаўруснікі, а таксама міжнародная супольнасць «актыўна падтрымаць намаганні для вызвалення Надзеі Саўчанкі ды іншых незаконна затрыманых асоб». Яны таксама выказваюць салідарнасць з украінскім народам.

Расейская старана на наступны дзень пасля менскіх пагадненняў развеяла надзею аб хуткім вызваленні ўкраінскай палоннай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Прынамсі, прадстаўнік следчага камітэта Расеі Уладзімір Маркін назваў інфармацыю аб хуткім вызваленні Саўчанкі, у тым ліку – ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, беспадстаўнымі «чуткамі».

Ён таксама падкрэсліў, што Надзея Саўчанка абвінавачваецца ва ўчыненні асабліва цяжкага злачынства, і таму зможа выйсці на волю толькі пасля пастановы суда.

Харты\’97