Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Надзея Саўчанка адказала на зварот Джамілева: «Вытрымаю столькі, колькі будзе трэба»

Украінская лётніца і народная дэпутатка Украіны Надзея Саўчанка, арыштаваная расейскімі спэцслужбамі і незаконна утрымоўваная на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, адказала на зварот лідэра крымскатараскага народа Мустафы Джамілева.

Тэкст звароту апублікаваны на старонцы Ўпаўнаважанага Прэзыдэнтам Ўкраіны па справах крымскататарскага народа.

Надзея Саўчанка адказала на зварот лідэра крымскатараскага народа Мустафы Джамілева

«Паважаны Мустафа, у свой час Вы зьдзейсьнілі подзьвіг для свайго народа, прагаладаўшы ў турме 303 дні! Калі б ня Ваш учынак, магчыма, Ваш народ ніколі б ня змог вярнуцца на сваю зямлю… У мяне ёсьць годны прыклад, гэта Вы! Я яшчэ ня так доўга галадаю, але вытрымаю столькі, колькі будзе трэба, каб і мой народ меў права быць украінцамі на Ўкраінскай Зямлі, жыць праўдзіва, сумленна і па сумленьні, самім вырашаць свой лёс!» — напісала Саўчанка.

Лётніца таксама напісала, што цікавіцца ў адвакатаў лёсам сына Мустафы Джамілева, Хайсэра Джамілева, які ўтрымліваецца расейскімі сілавымі стурктурамі.

Радыё Свабода