Запрашэнне на Рыжскі саміт «Усходняга партнёрства» атрымае Беларусь
З запросіць Беларусь, а не асабіста Аляксандра Лукашэнку, на саміт «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў траўні ў Рызе.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевіч, піша camarade.biz.
«Цяпер гэтае пытанне развязваецца такім чынам, што запрашэнні адправяць дзяржавам, а не службовым асобам. Цягам двух месяцаў, я думаю, мы па дыпламатычных каналах зразумеем, хто якую дзяржаву прадставіць», – сказаў кіраўнік замежнапалітычнай установы ў інтэрв\’ю Латвійскаму радыё.
З ягоных слоў, Беларусь сама наважыць, хто будзе прадстаўляць рэспубліку на саміце ў Рызе. Падобная практыка будзе выкарыстоўвацца і ў дачыненні да астатніх краін «Усходняга партнёрства», адзначыў ён.
З 1 студзеня 2015 Латвія старшынюе ў Радзе ЕЗ. Цягам шасці месяцаў у рэспубліцы пройдзе блізу 200 мерапрыемстваў. Кульмінацыяй стане саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе ў траўні.
Нагадаем, падчас лютаўскага візіту ў нашу краіну Эдгарс Рынкевіч абмяркоўваў тэму ініцыятывы «Усходняе партнёрства» са сваім беларускім калегамУладзімірам Макеем. Ён заклікаў урад Беларусі актыўна працаваць, каб на саміце ў Рызе былі ініцыяваныя перамовы ў падпісанні дамоваў паміж ЕЗ і Беларуссю аб лібералізацыі візавага рэжыму і рэадмісіі асоб, а таксама была падпісана дэкларацыя аб стварэнні Партнёрства ў мабільнасці паміж ЕЗ і Беларуссю.
Беларускія дэмакратычныя сілы выступаюць супраць прысутнасці дыктатара на саміце.
Навіны па тэме
- Лукашэнка і ягоныя сыны застаюцца ў санкцыйным спісе ЕЗ
- Пікет у Кіеве ля амбасады Латвіі: Не – легалізацыі Лукашэнкі!
- У Варшаве пратэставалі супраць запрашэння Лукашэнкі на саміт у Рыгу
- Саюз у крэдыт
- Макей: Вопрос участия в саммите «Восточного партнерства» решит Лукашенко
- Gazeta Wyborcza: Лукашэнка выкарыстоўвае перамовы ў Менску, каб патрапіць у Рыгу
- Латвія хоча запрасіць Лукашэнку на саміт «Усходняга партнёрства»