Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Актуальна

Праверка беларускай арфаграфіі стала даступнай і ў новых версіях MS Office

Праверка беларускай арфаграфіі стала даступнай і ў новых версіях MS Office

 

 

Афіцыйнай падтрымкі правапісу беларускай мовы дагэтуль не існуе ў прадуктах кампаніі Microsoft, аднак энтузіясты здаўна ствараюць альтэрнатыўныя рашэнні. Доўгі час праблемай з\’яўлялася адсутнасць такіх распрацовак, якія падтрымліваюць версіі Word 2007 году і пазнейшыя.

Час, калі многія беларускамоўныя карыстальнікі Word вымушана сядзелі на MS Office 2003, падобна, сыходзіць у гісторыю разам з прадуктам pravapis, які падтрымліваў толькі старыя версіі Word 2003 году. Групоўка «Беларускі N-corpus» распрацавала слоўнік, які даступны для вольнага спампоўвання і падтрымлівае версіі MS Office 2007-2013.

«Корпус мае больш за 50 тысяч тэкстаў (~30 млн. словаўжыванняў) мастацкай літаратуры (проза і вершы) і публіцыстыкі з граматычнай разметкай і пашпартызацыяй (аўтар, назва твора і г.д.), — пішуць стваральнікі праекта.

Слоўнік падыходзіць:

  • для Microsoft Word версій 2007, 2010, 2013
  • для LibreOffice/OpenOffice
  • для Mozilla Firefox/Thunderbird

Лексіка-граматычная база і рухавік корпусу распаўсюджваюцца на ўвамовах свабодных ліцэнзій. Аўтары вітаюць любую дапамогу ў сваёй дзейнасці ( прапановы і крытычныя заўвагі, вычытаныя тэксты (з выходнымі звесткамі), дапамога ў зняцці аманіміі і інш).

generation.by


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34