Навіны

Разгляд касацыйнай скаргі Мікалая Дзядка прызначаны на 30 красавка

Разгляд касацыйнай скаргі палітвязня Мікалая Дзядка адбудзецца а 10-й гадзіне 30 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе.

Аб гэтым паведаміў бацька палітвязня, Аляксандр Дзядок.Мяркуецца, што разгляд касацыйнай скаргі будзе адкрытым.

Мікалай Дзядок падрыхтаваў адмысловы зварот з патрабаваннем сваёй дастаўкі ў суд, бо лічыць, што мае права выказаць сваю пазіцыю. Ці будзе ён задаволены, пакуль невядома.

Мікалай Дзядок павінен быў вызваліцца 3-га сакавіка. Актывіст адбыў 4,5 года зьняволеньня за нібыта хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў, чаго на судзе не прызнаў, а пазней адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Палову тэрміну Мікалая Дзядка трымалі ў «крытай» турме як злоснага парушальніка рэжыму.

26 лютага рашэннем Ленінскага раённага суда Магілёва ён быў асуджаны да дадатковага году зняволення ў калоніі строгага рэжыму па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу “за злоснае непадпарадкванне патрабаванням адміністрацыі”. Адмены гэтага артыкула, які з\’яўляецца спадчынай савецкай судовай сістэмы і не мае аналагаў у заканадаўстве іншых постсавецкіх краін, дамагаюцца беларускія праваабаронцы.