У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу»

Транспарант з заклікам вызваліць палітвязня з\’явіўся на адной з ажыўленых трас абласнога цэнтра.

 

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі жыхары Берасця. 

 

У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу» У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу» У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу» У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу» У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу» У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу» У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу» У Берасці вывесілі транспарант «Свабоду Статкевічу»

Мікалай Статкевіч – адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Пасля сканчэння гэтага тэрміну, 12 студзеня гэтага года, Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку. Цяпер палітыку пагражае новы турэмны тэрмін.