Мікола Статкевіч – у ПКТ, рыхтуецца суд.
Папярэдняя інфармацыя аб уціску на Мікалая Статкевіча падцьвердзілася – адразу пасля вызвалення з ШІЗО ён быў зьмешчаны ў ПКТ. Рыхтуецца суд, які можа вызначыць больш жорсткі рэжым утрымання.
Раней Мікалай Статкевіч быў прызнаны “злосным парушальнікам”. Нагодай для гэтага сталася, напрыклад, нібыта дрэнна прымацаваная бірачка з прозьвішчам.
Заўважым, палітвязень працуе на лесапілцы, дзе цягае цяжкія дошкі, брус і бярвенне. Раней, як вядома, адміністрацыя “не заўважыла” парушэння заканадаўства ў тым, што Мікалай Віктаравіч працаваў без спецвопраткі і спецадзення, і нават со зламанай рабрыной.
“Злосным парушальнікам ” Мікалай Статкевіч стаў літаральна на працягу 1-2-х тыдняў і зараз паскоранымі тэмпамі яго “рыхтуюць” да пераводу ў турму.
Нагадаем, што на заўтра запланаваная рэгістрацыя шлюбу Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч