Выбары-2015: бюджэтных грошай на агітацыю кандыдаты больш не атрымаюць
Афіцыйную інфармацыю пра зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты Цэнтральная выбарчая камісія падрыхтуе ў выглядзе адмысловага буклета. І яго паштальёны зь «Белпошты» паводле дамовы з Цэнтравыбаркамам разьнясуць усім выбарцам, тлумачыць старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына:
Адзіны буклет, на думку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, які зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году, — гэта прыхаваная форма цэнзуры:
Я думаю, гэта такая прыкрытая цэнзура — зрабіць усіх нэўтральнымі, вычысьціць плюсы апазыцыйных кандыдатаў і да таго ж узяць пад кантроль распаўсюд інфармацыі. У нас доступу да гэтай інфармацыі ўсё роўна ня будзе».
«Я не ўяўляю сабе, хто будзе фінансаваць выбарчыя фонды апазыцыйных кандыдатаў, бо ананімныя ахвяраваньні ў нашай краіне забароненыя згодна з заканадаўствам. Ну, хіба што самі кандыдаты, калі ў іх ёсьць нейкія грошы. Але я ня думаю, што апазыцыйныя кандыдаты маюць сродкі для паўнавартаснай кампаніі.
А агульнаінфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў рабілі і на апошніх парлямэнцкіх выбарах. Але ж там падаюцца толькі агульныя зьвесткі: дзе і калі нарадзіўся, дзе працуе. які гадавы прыбытак, ці ёсьць пагашаная альбо непагашаная судзімасьць… Толькі агульныя зьвесткі.
Але гэта ня будзе спрыяць роўнасьці кандыдатаў. Бо на кожных выбарах у нас адзін з кандыдатаў — дзейны кіраўнік дзяржавы. І ў яго проста непараўнальныя зь іншымі кандыдатамі магчымасьці выкарыстаньня адміністрацыйнага рэсурсу. І гэтыя сьмешныя буклеты, якія выдасьць ЦВК, гэтую няроўнасьць ніяк не ліквідуюць».
Сабраць грошы на правядзеньне сёлетняй выбарчай кампаніі будзе, як ніколі раней, складана, — лічыць Анатоль Лябедзька:
«Таму мы прынялі ўжо рашэньне, што ня будзем плаціць грошы за збор подпісаў. Гэта будзе выключна валянтэрская група. Мы ставім задачу мець тысячу людзей, якія самі пагадзіліся сабраць 100–120 подпісаў. І тады нам ня трэба штаты, каб пераправяраць сабраныя подпісы, бо мы будзем на 100% перакананыя, што гэта подпісы сапраўдныя.
Вядома, калі б мільён грамадзян даў нам па адным даляры, то мы б мелі мільён на правядзеньне кампаніі. Гэта — наш стратэгічны кірунак. Мы кажам, што хацелі б узяць крэдыт у людзей і даць ім ясную справаздачу, на што гэтыя грошы патрачаныя».
Найбольш верагоднай датай прэзыдэнцкіх выбараў выглядае нядзеля, 15 лістапада 2015 году.