Рушанія Васьковіч: Сын не падае духам
Велізарнай падтрымкай для палітвязня Яўгена Васьковіча з’яўляюцца лісты – і ад родных, і ад усіх, каму неабыякавы лёс хлопца.
Пра гэта ў інтэрв\’ю сайту charter97.org паведаміла ягоная маці Рушанія Васьковіч.
– Што новага ў Яўгена? Ці атрымлівае ён лісты – вашы і нашых чытачоў?
– Напісала ліст яму нядаўна. Лісты, дзякуй Богу, даходзяць. Ён вельмі радуецца гэтаму. Вельмі яму дапамагае тое, што можа атрымліваць лісты і газеты. У красавіку ў нас было кароткатэрміновае спатканне. Мы з бацькам прыязджалі і бабуля. У ліпені ён хоча напісаць заяву на доўгае спатканне. Вельмі спадзяюся, што яму дазволяць, я ўжо збіраюся туды ехаць.
– Як цяпер складваюцца стасункі з адміністрацыяй?
– Дзякуй Богу, пакуль усё стабільна. Узмацнення жорсткасці, дзякуй Богу, няма. Працуе, як і раней, у пашывачным цэху. Настрой у яго добры. Не губляе прысутнасці духу. Дрэнна яму, не дрэнна – настрой у яго добры. Стараецца трымацца. Суму нікому не дэманструе.
Нагадаем, што ў траўні 2001 года Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам іПаўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ у ноч на 17 кастрычніка 2010 года. Шмат разоў яго кідалі ў карцэр. Усяго з кастрычніка 2011 г палітвязень правёў у ШІЗА 274 дзён. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую крытую турму як «злосны парушальнік рэжыму».