Зняволеныя ў калоніях працуюць за $60 за месяц
Сярэдні заробак асуджаных у папраўчых калоніях – 800 тысяч рублёў (блізу $60).
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела нагляду за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генеральнай пракуратуры Юрый Гарошка на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА.
Чыноўнік удакладніў, што ва ўстановах адкрытага тыпу сярэдні заробак на красавік 2015 года складае Br3,8 млн. Людзі, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе арышту, не працаўладкоўваюцца. Аднак гэтая норма не тычыцца тых, хто павінен сплаціць выдаткі на ўтрыманне дзяцей.
– Асоб, якія маюць пазовы і абавязаныя кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, мы стараемся прыцягнуць да больш аплатнай працы, – звярнуў увагу прадстаўнік Генпракуратуры.
– Усе асобы працаздольнага ўзросту, якія жадаюць працаваць, працаўладкаваныя, – дадала ў сваю чаргу начальніца ўправы выканання прысудаў Дэпартамента выкананні пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік унутранай службы Жанна Батурыцкая.