Прэзідэнт ЗША пра санкцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі
Рэжым у Беларусі нясе экстраардынарную небяспеку.
У апавяшчэнні чальцам Кангрэса Абама звязаў гэта з тым, што дзеянні і палітыка «пэўных чальцоў урада і іншых асоб у Беларусі падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты».
Усё гэта, са слоў амерыканскага прэзідэнта, уяўляе «экстраардынарную небяспеку нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы Злучаных Штатаў».
Санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага рэжыму былі ўведзеныя ў кастрычніку 2004 года. Тагачасны прэзідэнт ЗША Джордж Буш зацвердзіў прыняты Кангрэсам «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», які звязваў санкцыі з вызваленнем палітвязняў, спыненнем рэпрэсій супраць прафзвязаў і правядзеннем выбараў у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ. Незадоўга да гэтага амерыканскае міністэрства фінансаў абвінаваціла беларускі Інфабанк у адмыванні грошай Садама Хусэйна.
Услед за ЗША, абмежаванні супраць Беларусі ўвёў Еўразвяз. У асноўным яны датычацца выдачы віз чыноўнікам і пазык для беларускіх кампаній. У 2010 годзе, пасля праведзеных у краіне «выбараў» прэзідэнта, санкцыі былі больш жорсткімі.