Выбары

Заява ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча

Аргкамітэт па стварэнні ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь звярнуўся да грамадзянаў краіны.

Паважаныя суайчыннікі!

Пачалося фармаванне ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ў кампаніі 2015 года.

На 11 кастрычніка 2015 года прызначаныя чарговыя “выбары” прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Але кампанія 2010 года, як і папярэднія – 2001 і 2006 года, прайшлі з грубымі парушэннямі міжнародных стандартаў і не прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

Кіруючы рэжым працягвае “адфільтроўваць” найбольш небяспечных для сябе патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты з дапамогай палітычна матываваных судзімасцяў і турмаў. Кандыдат у прэзідэнты краіны 2010 года Мікалай Статкевіч быў незаконна асуджаны пасля мінулай кампаніі і ўжо амаль пяць год знаходзіцца за кратамі. Нядаўна Мікалая пасля кароткага перапынка ізноў перавялі з калоніі ў турму.

Мы разглядаем гэта, як спробу маруднага забойства лідара, які, не зважаючы на ціск, працягвае барацьбу за правы беларусаў нават за кратамі.

Мы заяўляем, што вызвалення і поўнага аднаўлення ў правах кандыдата у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і ўсіх палітзняволеных ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі, а кампанія 2010 года не можа лічыцца завершанай.

Некаторыя нядальнабачныя палітыкі з Захада і Усхода гатовыя прызнаць дзеючую ўладу яшчэ да дня галасавання. Яны забыліся пра правы чалавека і 21 год беларускага аўтарытарызма.

Мэта кампаніі ў падтрымку вылучэння Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты – нагадаць грамадству, што дэмакратычная альтэрнатыва існуе, дамагчыся вызвалення і рэабілітацыі палітзняволеных, вярнуць краіну на шлях дэмакратычнага развіцця.

Мы заклікаем:

  • Разам не дапусціць міжнароднага прызнання вынікаў так званых выбараў.
  • Патрабаваць вызвалення палітычных зняволеных і аднаўлення ў правах усіх, хто мае палітычную судзімасць.
  • Заклікаем далучыцца да ініцыятыўнай групы па вылучэнню Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ў кампаніі 2015 года.

Яму патрэбная ваша салідарнасць!


Аргкамітэт ініцыятыўнай групы па вылучэнню Мікалая Статкевіча.

 

Далучыцца да ініцыятыўнай групы можна тут

` СПИСОК членов инициативной группы граждан по выдвижению кандидатом в Президенты Республики Беларусь