Выбары

Зварот кіраўнікам Руха салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка да сябраў і прыхільнікаў Руха салідарнасці "Разам", якія далучыліся да ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча

Шаноўныя калегі!

Любое рашэнне Вярхоўнага Суда сёння наконт незаконай адмовы “вясёлага балаганчыка” у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча будзе кепскае.

Нагадаю, што юрыдычна не рэгістраваць не мелі права. Таму, калі ўлады праз ручны Вярхоўны Суд падцвердзяць сваё рашэнне, то гэта будзе сведчыць толькі аб адным, што Лука да такой ступені адчувае сваю нікчэмнасць у параўнанні з незакона асуджанным Мікалаем Статкевічам, што нават не лічыцца з фармальнымі патрабаваннямі закона, пра якія ўсе эксперты ведаюць.

Калі ж адменяць рашэнне ЦВК, то гэта значыць будзе, што ўлады проста хацелі незаконна скрасці некалькі дзён у ініцыятыўнай групы.

Ва ўсялякім разе аніякага незалежнага Вярхоўнага Суда ў Беларусі не існуе ў прыродзе. Звычайныя вінцікі лукашысцкай дыктатуры.

Таму сёння ад гэтых чыноўнікаў даведаемся пра тое, што планавалася Лукой загадзя. Ці перамаглі яго страхі? Ці перамога за яго подласцю? Хаця звычайна дыктатар сумяшчае ў сваёй дзейнасці абедзве гэтыя пазіцыі. Але, тут не атрымаецца.

Падкрэслю яшчэ раз, улады вельмі дэтальна прапрацоўвалі сваю тактыку падчас правядзення сёлетняга выбарчага фарса. Таму сёння з іх боку аніякіх экспромтаў не будзе.

Мы не ведаем, якое будзе сёння рашэнне Вярхоўнага Суда. Яно для нас важнае у тактычным плане. Альбо трэба будзе ўсё кінуць і збіраць больш за 100000 подпісаў грамадзянаў для вылучэння Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты, не звяртаючы ўвагі на крыкі агентуры, што гэта не мае ніякага сэнсу, бо мы грунтуемся, ў адрозненні ад сёняшніх уладаў, на павазе да закону. Альбо праводзіць інфармацыйную кампанію, фармуючы праз яе персанальную альтэрнатыву Лукашэнку і мірны шлях для пераменаў у Беларусі.

Гэтыя нашыя два шляхі не пярэчаць адзін аднаму, але цалкам залежаць ад разумення сітуацы і актыўнасці сябраў і прыхільнікаў Руха Салідарнасці “Разам”. Бо толькі разам – мы сіла! Беларуская сіла.

Жыве Беларусь!

Вячаслаў Сіўчык, facebook.com