Менчука затрымалі за прапанову каранаваць Лукашэнку
Каля будынка Цэнтрвыбаркама ў Менску 24 ліпеня затрыманы актывіст грамадскага аб\’яднання «Альтэрнатыва» Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет.
У руках актывіст трымаў плакат з надпісам «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць. Не выбарам».
Акцыя прадаўжалася менш за хвіліну, паведаміў БелаПАН лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.
Мікалая Лусто затрымала ахова Цэнтрвыбаркама і павяла ў будынак, дзе знаходзіцца Цэнтральная камісія.