Рок-канцэрт пад Менскам скончыўся масавымі арыштамі
Міліцыя сарвала рок-канцэрт, які праводзіўся 1 жніўня каля Ратамкі. Пра гэта распавяла БелаПАН сведка інцыдэнту – дзяўчына, якая папрасіла яе не называць.
Канцэрт панк-рок-гуртоў праходзіў у лесе ў раёне чыгуначнай станцыі Зялёнае, куды з\’ехалася блізу васьмідзесяці маладых людзей. Яны развялі вогнішча, некаторыя ўсталявалі намёты.
Канцэрт пачаўся прыкладна а 20.00, а праз дзве гадзіны яго нечакана перапынілі супрацоўнікі міліцыі. Са слоў дзяўчыны, гэта былі супрацоўнікі АМАП і людзі ў цывільным – усяго блізу трыццаці чалавек.«Яны нічога не тлумачылі і не патрабавалі, проста наляцелі і пачалі валіць хлопцаў на зямлю тварам уніз, дзяўчат не чапалі», – распавяла суразмоўца. Гэтак жа, без тлумачэння прычын, іх пратрымалі каля паўтары гадзін у лесе, а затым завялі ў аўтазак. Некаторых затрыманых білі.
Тых, хто прыехаў на канцэрт на асабістым транспарце, адпусцілі, папярэдне аштрафаваўшы за паркоўку ў неналежным месцы. Астатніх, прыкладна 40-50 чалавек, даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі УУС Менскага райвыканкама, размешчаны ў пасёлку Ратамка, і сталі правяраць дакументы, што сведчаць асобу. Некаторых адпускалі адразу, на іншых складалі пратаколы паводле артыкуле «дробнае хуліганства» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП).
У дачыненні да суразмоўніцы таксама склалі пратакол – яна абвінавачваецца ў нецэнзурнай лаянцы. Дзяўчыну пагражалі адправіць у ізалятар часовага ўтрымання, але ў выніку адпусцілі, папярэдне узяўшы падпіску, згодна з якой яна абавязваецца з\’явіцца па позве ў суд. Дата суда невядомая.
Зараз, са слоў дзяўчыны, у міліцыі застаюцца пяцёра затрыманых. Яны абвінавачваюцца па трох артыкулах КаАП: удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, знаходжанне ў нецвярозым стане і супраціў праваахоўным органам. Суд над імі павінен адбыцца ў панядзелак, 3 жніўня.
Жорсткія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі субяседніца звязвае з «прэзідэнцкімі выбарамі», напярэдадні якіх улады асцерагаюцца любых нефармальных сходаў, у тым ліку канцэртаў, на якіх збіраецца моладзь.