Актуальна

Мікалаю Аўтуховічу прынеслі судовую позву ў шпіталь уначы

Былы палітвязень апынуўся ў шпіталі пасля гіпертанічнага крызу.

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч працягвае знаходзіцца ў лякарні. У выніку судовага пераследу ён перажыў гіпертанічны крыз. Як паведамляе Радыё “Рацыя”, ціск у Аўтуховіча яшчэ не нармалізаваўся — быў 160, цяпер 140.

Экс-палітвязень кажа, што прабудзе ў лякарні яшчэ некалькі дзён. Па яго словах, позву ў суд некалькі дзён таму яму прыносілі ў шпіталь уначы. “Гэта проста здзекі. Ноччу яны прыносяць позву, каб зранку быў у судзе. Дзе такое было калі?!” — абураецца экс-палітвязень.

Нагадаем, што Ваўкавыскі раённы суд разглядаў справу пра падаўжэнне прэвентыўнага нагляду над Аўтуховічам. У выніку разгляд прайшоў без экс-палітвязня, у прысутнасці толькі яго адваката. Суд працягнуў прэвэнтыўны нагляд яшчэ на паўгода.

Фота Радыё Свабода, euroradio.fm