Павіншуй палітвязня і атрымай падарунак!
Каардынацыйны камітэт ініцыятыўнай групы па вылучэнню Мікалая Статкевіча запрашае далучыцца да акцый у падтрымку палітзняволеных.
12 жніўня пяты Дзень народзінаў за кратамі святкуе Мікалай Статкевіч.
Мы аб\’яўляем конкурс на лепшае віншаванне для палітвязня. Пераможцы атрымаюць падарункі ад арганізатараў.
Для ўдзелу:
1 – стварыце сваё віншаванне палітвязню;
2 – дашліце яго Мікалаю Статкевічу ў турму: 212011 г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4№
3 – пастаўце хэштэг #СвабодуСтаткевічу і размясціце віншаванне на старонцы Мікалая Статкевіча ў Фэйсбуку да 24.00 у нядзелю 16-га жніўня;
4 -станьце пераможцам і атрымайце падарунак
Ацэньвацца віншаванні будуць за актыўнасць, за колькасць атрыманых лайкаў і за крэатыўнасць.
Мы плануем зрабіць гэту акцыю доўгатэрміновай. Неўзабаве свае Дні народзінаў святкуюць Мікалай Дзядок і Ігар Аліневіч.
Далучайцеся, сябры!
Будзьце салідарнымі!