Навіны

У дзень народзінаў Статкевіча сябры БХД праводзяць пікеты салідарнасці з палітвязнямі

У дзень народзінаў экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Мікалая Статкевіча сябры бабруйскага аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» ўдзельнічаюць у пікетах у майках з яго партрэтам і партрэтамі іншых палітвязняў.

Такім чынам бабруйскія сябры БХД вырашылі выказаць сваю салідарнасць са зняволенымі, патрабуючы іх тэрміновага вызвалення, адзначыла каардынатар БХД у Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

У дзень народзінаў Статкевіча сябры БХД праводзяць пікеты салідарнасці з палітвязнямі

У дзень народзінаў Статкевіча сябры БХД праводзяць пікеты салідарнасці з палітвязнямі

bchd.info